Чытанка для ласуноў

By Ірына Буторына

📚твердый переплет

Хто з вас, хлопчыкі і дзяўчынкі, лічыць сябе ласуном? Хто любіць пакаштаваць цукерак? Каго, нібы магнітам, цягнуць да стала пірагі і ва­рэнне? Хто адразу аблізваецца, як толькі пачуе пра торт ці шакаладнае марожанае? Хто не супраць паласавацца духмянымі суніцамі, салодкімі грушамі, сакавітымі яблыкамі? Тады – гэтая кніга для вас, ласуны. Частуй­цеся, калі ласка! Разам з героямі вершаў, апавяданняў і казак вы яшчэ раз “пакашту­еце” самых смачных ласункаў. Уважліва сачыце за паводзінамі герояў, разважайце, як бы вы паступілі на месцы кожнага з іх. А яшчэ ёсць на свеце незвычайныя ласуны, якія не мо­гуць жыць без чытання цікавых кніг. Спадзяемся, і вы – сярод іх? Тады ўладкоўвайцеся зручней – вас чакае “смачная” кніга пра прысмакі на любы густ. Для малодшага школьнага ўзросту.

Похожие товары