Уладзімір Ліпскі : жыццё і творчасць

By Радзікевіч А.В.

📘твердая обложка
$25.99In stock
Ships to USA: tracked delivery, usually 2-4 weeks after dispatchEurope: 1-2 weeks
Language: БелорусскийPublisher: Адукацыя і выхаваннеTracked delivery

Уладзімір Ліпскі — надзвычай шматгранны чалавек: знакамiты пісьменнік, на рахунку якога звыш за 70 кніг прозы, дакументальных аповесцяў, публіцыстыкі, мастацкіх твораў для дзяцей; старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду; галоўны рэдактар дзiцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся»; арганізатар Усебеларускага фестывалю гумару ў Аўцюках. Кніга «Уладзімір Ліпскі: жыццё і творчасць» — гэта захапляльная гісторыя жыцця пісьменніка і грамадскага дзеяча, творчага чалавека, які плённа працуе на карысць не толькі дзяцей, але і ўсёй Беларусі. Гэта спроба асэнсавання таго, як асабісты жыццёвы досвед чалавека, яго перажыванні, пачуцці, мары і нават штодзённыя клопаты знаходзяць адлюстраванне ў мастацкай творчасці. У выданне ўключаны нарысы пiсьменнiкаў, сяброў, супрацоўнiкаў, агляды творчасці Уладзіміра Ліпскага, інтэрв’ю з ім i нават эпіграмы i прысвячэнні яго калег, якія расказваюць аб жыццi i творах гэтага таленавітага, сонечнага чалавека. Не менш цiкавыя яго аўтабiяграфiя з адметным гумарам, незвычайныя «ўліпкі» — дзённікавыя запісы, а таксама рэдкiя архiўныя фотаздымкі. Кніга будзе карысная выкладчыкам і студэнтам гуманітарнага профілю, настаўнікам беларускай літаратуры і літаратуразнаўцам, а таксама ўсім аматарам айчыннага пісьменства.

Похожие товары