Loading...
By Наталля Уладзімірава
Каханне – пачуццё, якое па вызначэнні не паддаецца лагічнаму тлумачэнню. Яно можа стаць адным з нязначных “эпізодаў” мінулага, а можа – азарэннем, водбліскі якога будуць асвятляць увесь далейшы шлях. А магчыма, яно ператворыцца ў боль, які надоўга паселіцца ў сэрцы. Зборнік “Дзень нараджэння” – гэта лірычна-іранічныя, вясёлыя і сумныя навелы пра каханне, пра здраду, пра адзіноту, пра шчасце, пра самае звычайнае жыццё, якое можа паднесці сюрпрыз менавіта тады, калі вы гэтага зусім не чакаеце…