Гліняная казка. Ілюстраваны майстар-клас

By Пратасеня М.А.

📘твердая обложка
Code: 9789851111288

З глыбіні вякоў даносіцца да нас гук глінянай цацкі-свістулькі. Ганчарнае кола працягвае свой рух з сівой даўніны ў сённяшні час. Маленькі хлопчык, які бярэ ў рукі кавалачак гліны — падарунак маці-зямлі, — хоча зрабіць тую ж цацку, з якой гуляў яго аднагодак тысячы гадоў таму. Так дзіця спасцігае вялікую таямніцу няспыннага жыцця. М.А. Пратасеня, беларускі народны майстар мастацкай керамікі, пазнаёміць вас з мастацтвам гліны і агню, падзеліцца сакрэтамі і тэхналогіямі вырабу керамікі. Выданне зацікавіць вопытных майстроў, аматараў, настаўнікаў і вучняў. Кніга «Гліняная казка» стане неад’емным памочнікам на занятках у гуртках, студыях, майстар-класах.

Похожие товары