Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»выпусціла новы раман Уладзіміра Саламахі — беларускага пісьменніка і публіцыста. Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі за лепшы твор літаратуры, аўтар многіх кніг прозы. Яго новы раман у аповесцях “Калі ўпадзе адзін” прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час.
У аснове рамана — маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i гуднянцы, якiя цудам выжылi.”Калі ўпадзе адзін” —гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач.
Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.
Раман будзе цікавы ўсім, хто любіць мастацкую літаратуру і захапляецца псіхалагізмам у творчасці празаікаў, надае асаблівую ўвагу ўнутранаму стану герояў.
Калi ўпадзе адзiн…
$33.99
Саламаха Владимир Петрович
SKU: c12278
Categories: Беларуская мастацкая літаратура, Главная, Каталог, Книги, Книги на белорусском языке
Tags: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, белорусский, Саламаха Владимир Петрович, твердый переплет
Артикул | c12278 |
---|---|
Издательство | Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки |
Тип обложки | твердый переплет |
Автор | Саламаха Владимир Петрович |
Штрих код | 9789851112278 |
Год | 2020 |
Страниц | 408 |
Язык | Белорусский |
Размеры | 250х290 мм |
Вес | 640 гр. |