Loading...
By Галубовіч Янка
У гэты аўтарскi зборнік ўвайшлі найлепшыя творы пісьменніка з яго папярэдніх кніжак “Гронка каліны”, “Дзівосы роднай прыроды”, а таксама апавяданні і казкі, напісаныя ў апошні час. Тонкая назiральнасць, гумар, цёплыя i пяшчотныя адносiны да дзяцей кранаюць душу i напаўняюць яе вялікай любоўю да прыгажосці роднай прыроды, да знаёмых з маленства мясціняк да часцінкi вялікай Бацькаўшчыны. Кніга будзе цікавая не толькі дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, але і дарослым — бацькам, выхавальнікам дзіцячых садкоў, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі могуць выкарыстаць матэрыял кнігi на ўроках, выбраць з яе фрагменты тэкстаў для дыктантаў, прапанаваць вучням для пазакласнага чытання.