Loading...
By Ажэшка Элiза
Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі непарыўна знітаваны найперш з Гродна і Гродзеншчынай, а таксама з Драгічыншчынай. Знакамітая аповесць «Хам» прысвечаная жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя. Селянін-рыбак Павел Кабыцкі паказаны вельмі глыбокай і цэльнай асобаю, а ягоныя стасункі з распуснай і фанабэрыстай Франкай угрунтаваныя на біблійным запавеце дараваць бліжнім свядомыя і несвядомыя правіны. Аповесць шматразова ставілася на тэатральных падмостках, пачынаючы яшчэ з першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, а таксама экранізавалася.