Loading...
By Уладзімір Ліпскі
Уладзімір Ліпскі, акрамя таго, што даволі часта дорыць чытачу кнігі дзіцячай прозы, публіцыстычныя партрэты нашых сучаснікаў, у апошні час выпусціў шэраг зборнікаў краязнаўчых нарысаў пра розныя месцы нашай краіны. З навінак – "Гомельская зямля — Радзіма твая і мая. Дзецям пра Гомельшчыну". Разам сабраны апавяданні аб усіх раёнах Гомельскай вобласці. Пісьменнік распавядае пра тое, чаму так, а не інакш называюцца гарады, якімі падзеямі праславіліся розныя рэгіёны. Многія краязнаўчыя нарысы — пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Думаецца, кніга будзе цікавая не толькі гомельскім школьнікам, але і ўсім, хто хацеў бы нешта даведацца аб выдатным палескім краі.