Уладзімір Ліпскі — надзвычай шматгранны чалавек: знакамiты пісьменнік, на рахунку якога звыш за 70 кніг прозы, дакументальных аповесцяў, публіцыстыкі, мастацкіх твораў для дзяцей; старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду; галоўны рэдактар дзiцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся»; арганізатар Усебеларускага фестывалю гумару ў Аўцюках.
Кніга «Уладзімір Ліпскі: жыццё і творчасць» — гэта захапляльная гісторыя жыцця пісьменніка і грамадскага дзеяча, творчага чалавека, які плённа працуе на карысць не толькі дзяцей, але і ўсёй Беларусі. Гэта спроба асэнсавання таго, як асабісты жыццёвы досвед чалавека, яго перажыванні, пачуцці, мары і нават штодзённыя клопаты знаходзяць адлюстраванне ў мастацкай творчасці.
У выданне ўключаны нарысы пiсьменнiкаў, сяброў, супрацоўнiкаў, агляды творчасці Уладзіміра Ліпскага, інтэрв’ю з ім i нават эпіграмы i прысвячэнні яго калег, якія расказваюць аб жыццi i творах гэтага таленавітага, сонечнага чалавека. Не менш цiкавыя яго аўтабiяграфiя з адметным гумарам, незвычайныя «ўліпкі» — дзённікавыя запісы, а таксама рэдкiя архiўныя фотаздымкі.
Кніга будзе карысная выкладчыкам і студэнтам гуманітарнага профілю, настаўнікам беларускай літаратуры і літаратуразнаўцам, а таксама ўсім аматарам айчыннага пісьменства.
Уладзімір Ліпскі : жыццё і творчасць
$25.99
Радзікевіч А.В.
SKU: c718118
Categories: Главная, Каталог, Книги, Книги на белорусском языке, Немастацкая літаратура
Tags: Адукацыя і выхаванне, белорусский, Радзікевіч А.В., твердая обложка
Артикул | c718118 |
---|---|
Издательство | Адукацыя і выхаванне |
Флаг | Книги Беларуси |
Тип обложки | твердая обложка |
Автор | Радзікевіч А.В. |
Штрих код | 9789854718118 |
Год | 2015 |
Страниц | 240 |
Язык | Белорусский |
Вес | 570 гр. |
Изготовитель | РУП "Издательство "Адукацыя і выхаванне", РБ, г. Минск, ул. Фабрициуcа, д. 5, каб. 201 |