Ці ведаеце вы, што такое вянок санетаў?
Гэты незвычайны вянок «сплятаецца» з 15 санетаў, якія ўсе звязаны паміж сабой. Кожны наступны пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні. Чатырнаццаты санет завяршаецца радком, якім пачынаецца першы. Гэты ж радок пачынае і магістрал, пятнаццаты санет. Як бачыце, форма даволі складаная, таму яна вымагае ад аўтара глыбокай і нестандартнай думкі, асаблівага паэтычнага таленту.
Новая кніга Соф’і Шах «Дзівосы казачных краін» складаецца з некалькіх вянкоў санетаў, напісаных для дзяцей. У кнізе вольна пачуваюць сябе музыка, колеры, кветкі, з’явы прыроды. У ёй багата прыкладаў для папаўнення слоўнікавага запасу і развіцця мыслення дзяцей.
Адрасавана вучням малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бацькам і настаўнікам.
Дзівосы казачных краін
$18.99
Соф’я Шах
SKU: u2451
Categories: Беларуская мастацкая літаратура, Главная, Каталог, Книги, Книги на белорусском языке
Tags: Адукацыя і выхаванне, русский, Соф'я Шах, твердая обложка
Артикул | u2451 |
---|---|
Издательство | Адукацыя і выхаванне |
Тип обложки | твердая обложка |
Автор | Соф'я Шах |
Штрих код | 9789855995129 |
Год | 2022 |
Страниц | 80 |
Язык | русский |
Размеры | 170х240 мм |
Изготовитель | РУП "Издательство "Адукацыя і выхаванне", РБ, г. Минск, ул. Фабрициуcа, д. 5, каб. 201 |