Хто калі ведаў, дзе край нягод, а дзе пачынаецца сапраўднае шчасце. Напэўна, толькі той, хто прайшоў праз самае пекла, разумее кошт чалавечага жыцця. Яскравы прыклад — Сяргей Грахоўскі. На жаль, пісьменніка ўжо няма з намі, але творы захоўваюць яго філасофскі, адметны погляд на свет. Вядома, што не ўсё і не заўсёды можна было казаць уголас. І нават паперы не ўсё можна было даверыць. Але да 100-гадовага юбілею пісьменніка выйшла кніга “Сяргей Грахоўскі: вядомы і невядомы”, у якой паэзія і эсэістыка аўтара пададзены без купюр. У першай частцы прадстаўлена дзевяць эсэістычных твораў, кожны з іх мае свайго героя — асобу, чыё імя вартае памяці і ўшанавання. Гэта не проста сяброўскія ўспаміны, але і адлюстраванне вельмі складанага, акрутнага, крывавага часу. Знакамітыя “чорныя варанкі”, турмы, допыты, ГУЛАГ, лесапавал — гэта тое, што ўжо знаёма нам з твораў Аляксандра Салжаніцына. Але тут беларускія рэаліі і беларуская інтэлігенцыя. Пакаленню канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя асабліва цяжка ўявіць, як па загадзе аднаго ўпаўнаважанага знішчаецца жыццё і дабрабыт мноства людзей. Другую частку складаюць успаміны сяброў і дачкі паэта — людзей, якія ведалі яго ўзлёты і падзенні, бачылі, як нават сам з сабою чалавек змагаецца за сваё шчасце. Тым і каштоўныя гэтыя згадкі. Іх мэта паказаць, якім паэт быў у прыватным жыцці, распавесці тое, што сам ён не паспеў. Вядома, найбольш яскравыя, падрабязныя ўспаміны дачкі — самага блізкага чалавека.
Сяргей Грахоўскi: вядомы i невядомы
$18.99
Грахоўская Т. С.
Артикул | c5880 |
---|---|
Издательство | Выдавецкі дом "Звязда" |
Флаг | Книги Беларуси |
Тип обложки | твердая обложка |
Автор | Грахоўская Т. С. |
Штрих код | 9789857059683 |
Год | 2013 |
Страниц | 248 |
Возраст | 16+ |
Язык | белорусский |
Размеры | 170х240 мм |
Изготовитель | РИУ «Издательский дом «Звязда», РБ, г.Минск, ул. Богдана Хмельницкого, 10а |