Героі новага рамана-версіі вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча «Любі бліжняга свайго…» — працягу рамана-версіі «Па веры вашай…», адзначанага ў 2023 г. Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у галіне прозы, — разумеюць, што ў кожнага чалавека заўсёды ёсць права выбару. Нават у самыя страшныя хвіліны жыцця застаюцца як мінімум два рашэнні. Часам гэта выбар паміж смерцю, якая дазваляе захаваць гонар і сумленне, і доўгім жыццём у страху, што калі-небудзь стане вядома пра тое, якім коштам яно набытае. А яшчэ паміж сумленнасцю і здрадай, верай і нявер’ем… Аўтар сцвярджае: чалавек створаны Богам для шчасця, а не для вынішчэння сабе падобных. Падзеі твора адбываюцца ў 2022 і 2023 гадах у Беларусі і Расіі, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў сталіцы Кіеўскай Русі і Тураўскім княстве. Для шырокага кола чытачоў.
Любі бліжняга свайго…. Раман-версія
$22.99
Уладзімір Гаўрыловіч
Артикул | c15146 |
---|---|
Издательство | Выдавецкі дом "Звязда" |
Тип обложки | твердая обложка |
Автор | Уладзімір Гаўрыловіч |
Штрих код | 9789855755112 |
Год | 2023 |
Страниц | 248 |
Возраст | 16+ |
Язык | белорусский |
Размеры | 145х215 мм |
Изготовитель | РИУ «Издательский дом «Звязда», РБ, г.Минск, ул. Богдана Хмельницкого, 10а |