У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў iпераказаў сучаснiкам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны («Сівая легенда»). Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі? Герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. «Бабздыр несамавіты» яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым… («Цыганскі кароль»).
Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль
$20.99
Караткевіч Уладзімір
SKU: с6836
Categories: Беларуская мастацкая літаратура, Главная, Каталог, Книги, Книги на белорусском языке
Tags: белорусский, Караткевіч Уладзімір, Попурри, твердая обложка
Артикул | с6836 |
---|---|
Издательство | Попурри |
Серия | Кнігі Уладзіміра Караткевіча |
Флаг | Книги Беларуси |
Тип обложки | твердая обложка |
Автор | Караткевіч Уладзімір |
Штрих код | 9789851552852 |
Год | 2022 |
Страниц | 240 |
Возраст | 12+ |
Язык | белорусский |
Размеры | 130х200 мм |
Изготовитель | ООО "Попурри", РБ, г. Минск, ул. Мележа, д. 5, корп. 2, пом. 403 |