Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка – Мупся.
Ён – нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі. Але галоўнае – Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У іх праз захапляльныя казачныя сюжэты раскрываецца дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя, тая раслінная разнастайнасць, што робіць нашу зямлю незвычайна прывабнай і непаўторнай у сваім харастве.
Кніга разлічана на падлеткаў сярэдняга школьнага ўзросту. Яна, несумненна, выкліча ў іх цікавасць, абуджаючы захапленне і любоў да прыроды.
Прыгоды залатога сабачкі Мупсі
$18.99
Раіса Баравікова
SKU: c4988
Categories: Главная, Детская литература, Каталог, Книги, Книги для самых маленьких, Подарочные издания, Сказки для самых маленьких
Tags: белорусский, Выдавецкі дом "Звязда", Раіса Баравікова, твердая обложка
Артикул | c4988 |
---|---|
Издательство | Выдавецкі дом "Звязда" |
Тип обложки | твердая обложка |
Автор | Раіса Баравікова |
Штрих код | 9789855753118 |
Год | 2021 |
Страниц | 144 |
Возраст | 6+ |
Язык | белорусский |
Изготовитель | РИУ «Издательский дом «Звязда», РБ, г.Минск, ул. Богдана Хмельницкого, 10а |