Чытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. З’яўляюцца і новыя — зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І… працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што — ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні…
Подых навальнiцы. Раман
$20.99
Іван Мележ
SKU: c6850
Categories: Беларуская мастацкая літаратура, Главная, Каталог, Книги, Книги на белорусском языке
Tags: белорусский, Іван Мележ, мягкая обложка, Попурри
Артикул | c6850 |
---|---|
Издательство | Попурри |
Серия | Мая беларуская кніга |
Флаг | Книги Беларуси |
Тип обложки | мягкая обложка |
Автор | Іван Мележ |
Штрих код | 9789851551589 |
Год | 2022 |
Страниц | 704 |
Возраст | 16+ |
Язык | белорусский |
Размеры | 125х185 мм |
Изготовитель | ООО "Попурри", РБ, г. Минск, ул. Мележа, д. 5, корп. 2, пом. 403 |