Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных

$25.99

Кніга выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці» прысвечана адной з самых трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі — масавай гібелі савецкіх ваеннаслужачых у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных (шталаг № 352). У 1941—1944 гадах тут былі расстраляны, закатаваны нацыстамі, загінулі ад голаду, холаду і эпідэмій звыш 80 тысяч чалавек. У кнізе таксама расказваецца і аб іншых буйных лагерах ваеннапалонных, у кожным з якіх загінулі дзясяткі тысяч чалавек. Шмат увагі нададзена пытанням увекавечання памяці абаронцаў Айчыны. Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамі, фотакопіямі архіўных дакументаў. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.