Адна з асноўных мэт гэтай добра ілюстраванай кнігі-атласа – пазнаёміць юнага чытача з дзівосным жывёльным светам Беларусі, паказаць яго багацце і разнастайнасць. На яркіх каляровых фотаздымках прадстаўлены выявы звяроў, птушак, паўзуноў, кузурак, рыб, некаторых відаў амфібій, якія насяляюць нашыя лясы, лугі, балоты, рэкі і азёры. Кароткія, але ёмістыя тэксты з рубрыкі “А ці ведаеш ты, што…”, з аднаго боку, пашыраюць і дэталізуюць школьныя веды дзіцяці з жыцця жывёл, з другога боку, накіраваны на абуджэнне яго пазнавальнай цікавасці, вызначэнне патрэбы з апорай на атрыманыя з тэкстаў звесткі задаваць дадатковыя пытанні, усталёўваць адпаведныя прычынна-выніковыя сувязі. Разнапланавыя гульнёвыя заданні, што прапануюцца на старонках кнігі і тэматычна звязаныя з яе ілюстрацыйным матэрыялам, дапамагаюць дзіцяці асэнсавана ўспрыняць і засвоіць новую інфармацыю, актывізуюць яго думку, развіваюць памяць, увагу, лагічнае і творчае мысленне. Шматлікія практыкаванні на аснове працы з фразеалагізмамі (у тым ліку з устойлівымі выразамі рубрыкі “Калі так кажуць?”), трапнымі прыказкамі і народнымі прыкметамі, загадкамі і асобнымі словамі арыентаваны на актывізацыю слоўніка дзіцяці, развіццё яго маўленчай культуры, далучэнне да духоўнай спадчыны беларускага народа. На ўсе заданні ў канцы кнігі прапануюцца адказы і тлумачэнні.
Займальнае маляўнічае выданне дапаможа арганізаваць вольны час вашага дапытлівага дзіцяці і стане добрым памагатым у яго развіцці.
Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту, бацькам, настаўнікам пачатковых класаў.
Жывёльны свет Беларусі. Узбагачаем слоўнікавы запас, выконваем заданні, пашыраем кругагляд (6-10 гадоў)
$15.99
Бялова С.М.
SKU: с10424
Categories: Главная, Каталог, Книги, Книги на белорусском языке, Немастацкая літаратура
Tags: Адукацыя і выхаванне, белорусский, Бялова С.М., мягкая обложка
Артикул | с10424 |
---|---|
Издательство | Адукацыя і выхаванне |
Серия | Мае першыя словы па-беларуску |
Тип обложки | мягкая обложка |
Автор | Бялова С.М. |
Штрих код | 9789855996461 |
Год | 2023 |
Страниц | 48 |
Возраст | 6+ |
Язык | белорусский |
Размеры | 205х285 мм |
Изготовитель | РУП "Издательство "Адукацыя і выхаванне", РБ, г. Минск, ул. Фабрициуcа, д. 5, каб. 201 |